Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 4:11-23 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 4:11-23 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.
12 Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатыкнешся.
13 Моцна трымайся наказу, не адкідай, захоўвай яго; бо ён - жыцьцё тваё.
14 Ня выходзь на сьцежку бязбожнікаў, і не хадзі па дарозе ліхіх;
15 пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма;
16 бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня;
17 бо яны ядуць хлеб беззаконьня і п'юць віно рабунку.
18 Сьцежка праведных - як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня.
19 А шлях бязбожных - як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.
20 Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;
21 хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго:
22 бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.
23 Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім - крыніца жыцьця.
ВЫСЛОЎІ 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)