Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 30:2-15 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 30:2-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 сапраўды, я большы невук, чым хто-небудзь зь людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне,
3 і не навучыўся я мудрасьці, і пазнаньня сьвятых ня маю.
4 Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш?
5 Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца.
6 Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе як ашуканца.
7 Дзьве рэчы я прашу ў Цябе, не адмові мне, перш чым я памру:
8 марнасьць і лжу адвядзі ад мяне, галечы і багацьця не давай мне, кармі мяне хлебам надзённым,
9 каб, аб'еўшыся, я ня зрокся Цябе і не сказаў: «хто Гасподзь?» і каб, згалеўшы, не пачаў красьці і зьневажаць імя Бога майго.
10 Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты.
11 Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваёй.
12 Ёсьць род, які чысты ў вачах сваіх, тым часам як не адмыты ад бруду свайго.
13 Ёсьць род - о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго!
14 Ёсьць род, у якога зубы - мячы, і сківіцы - нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.
15 У ненаеднасьці дзьве дачкі: «давай, давай»! Вось тры ненаяды, і чатыры, якія ня скажуць: «даволі!»
ВЫСЛОЎІ 30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)