19 шляхі арла на небе, шляхі зьмяі на скале, шляхі карабля сярод мора, і шляхі мужчыны да дзяўчыны.
20 Такі шлях і ў жонкі-пералюбніцы; паела і выцерла рот свой, і кажа: «я нічога благога не зрабіла».
21 Ад трох трасецца зямля, чатырох яна ня выносіць:
22 раба, калі ён робіцца царом; неразумнага, калі ён удосыць есьць хлеб;
23 ганебную жанчыну, калі яна выходзіць замуж, і служанку, калі зойме месца гаспадыні сваёй.