Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 29:6-11 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 29:6-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 У грэху ліхога чалавека - сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.
7 Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.
8 Людзі разбэшчаныя бунтуюць горад, а мудрыя суцішаюць мяцеж.
9 Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца - ня мае спакою.
10 Крыважэрныя людзі ненавідзяць бязбожнага, а праведныя клапоцяцца за яго жыцьцё.
11 Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.
ВЫСЛОЎІ 29 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)