19 Хто ўрабляе зямлю сваю, той будзе есьці хлеб; а хто пераймае гультаёў, таго накорміць галеча.
20 Верны чалавек багаты на дабраславеньні; а хто сьпяшаецца разбагацець, той не застанецца без пакараньня.
21 Зважаць на асобы - нядобра; такі чалавек і за кавалак хлеба зробіць крыўду.
22 Сьпяшаецца да багацьця зайздросьлівы чалавек, і ня думае, што галеча спасьцігне яго.
23 Хто дакарае чалавека, знойдзе большую прыязнасьць, чым той, хто лісьлівіць языком.
24 Хто абкрадвае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «гэта ня грэх», той - саўдзельнік грабежнікаў.
25 Пыхлівец распальвае свару, а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў дабрадзенстве.
26 Хто спадзяецца на сябе, той неразумны; а хто ходзіць у мудрасьці, той будзе цэлы.
27 Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў.
28 Калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца; а калі яны падаюць, множацца праведнікі.