Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 27:19-26 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 27:19-26 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 Як у вадзе твар - да твару, так сэрца чалавека - да чалавека.
20 Апраметная і Авадон - ненасытныя; ненасытныя і вочы чалавечыя.
21 Што плавільня - срэбру, горан - золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго.
22 Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае.
23 Добра сачы за быдлам тваім, май клопат за статкі;
24 бо багацьце не навекі, ды і ўлада іхняя хіба з роду ў род?
25 Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы.
26 Авечкі - на вопратку табе, і казлы - на закуп поля.
ВЫСЛОЎІ 27 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)