Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 25:8-12 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 25:8-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?
9 Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,
10 каб не папракнуў цябе той, хто чуў гэта, бо тады ганьба твая ад цябе не адстане.
11 Залатыя яблыкі ў срэбным празрыстым посудзе - слова, сказанае прыстойна.
12 Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.
ВЫСЛОЎІ 25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)