22 бо, робячы гэта, ты зьбіраеш распаленае вугольле на галаву ягоную, і Гасподзь аддзячыць табе.
23 Паўночны вецер нясе дождж, а патаемная гаворка - незадаволеныя твары.
24 Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
25 Што халодная вада натомленай смагай душы, тое добрая вестка з далёкай краіны.
26 Што ўскаламучаная крыніца і парушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам.