8 Хто намышляе зрабіць зло, таго называюць зламысьнікам.
9 Намысел неразумнага - грэх, і блюзьнер - мярзота людзям.
10 Калі ты ў дзень бедства зьнясіліўся, дык бедная сіла твая.
11 Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой?
12 Ці скажаш: «вось, мы ня ведалі гэтага?» А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
13 Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:
14 такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная.