Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 24:22-30 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 24:22-30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

22 бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?
23 Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе - нядобра.
24 Хто кажа вінаватаму: «твая праўда», таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;
25 а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх дабраславеньне.
26 У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі.
27 Зрабі справы свае па-за домам, закончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой.
28 Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі?
29 Не кажы: «як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку паводле ўчынкаў ягоных».
30 Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага.
ВЫСЛОЎІ 24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)