Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 23:18-25 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 23:18-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

18 бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.
19 Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.
20 Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб'ядаюцца мясам:
21 бо п'яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.
22 Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
23 Купі ісьціну, і не прадавай мудрасьці і разумнага вучэньня.
24 Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага - радуецца зь яго.
25 Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.
ВЫСЛОЎІ 23 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)