Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 22:1-13 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 22:1-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Добрае імя лепшае за вялікае багацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата.
2 Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь.
3 Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, прымаюць кару.
4 За пакораю ідзе сьледам страх Гасподні, багацьце і слава і жыцьцё.
5 Церні і сеткі на дарозе падступнага; хто беражэ душу сваю, адыдзіся ад іх.
6 Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.
7 Багаты пануе над бедным, і даўжнік робіцца рабом пазычальніка.
8 Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе.
9 Міласэрны будзе дабраславёны, бо дае беднаму ад хлеба свайго.
10 Прагані блюзьнера, і зьнікне разлад, і выйдзе зь ім свара і кляцьба.
11 Хто любіць чысьціню сэрца, той мае прыемнасьць на вуснах, таму цар - сябар.
12 Вочы Госпада ахоўваюць веды, а словы вераломнікаў Ён абвяргае.
13 Гультай кажа: «леў на вуліцы! сярод плошчы заб'юць мяне!»
ВЫСЛОЎІ 22 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)