Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 20:5-11 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 20:5-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 Помыслы ў сэрцы ў чалавека - глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх.
6 Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?
7 Праведнік ходзіць у сваёй беспахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!
8 Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.
9 Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?»
10 Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое - агідныя Госпаду.
11 Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?
ВЫСЛОЎІ 20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)