19 Хто абгаворвае, той раскрывае таямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.
20 Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.
21 Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазьней.
22 Не кажы: «я адплачу табе за зло»; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.
23 Агідныя Госпаду - дваякія гіры, і дваякія шалі - не дабро.