13 Ня любі спаць, каб табе не зьбяднець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.
14 «Дрэнна, дрэнна», кажа пакупнік; а як адыдзе - хваліцца.
15 Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд - вусны разумныя.
16 Вазьмі вопратку ягоную, бо ён паручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.