Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 20:10-15 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 20:10-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое - агідныя Госпаду.
11 Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?
12 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць - і тое і другое стварыў Гасподзь.
13 Ня любі спаць, каб табе не зьбяднець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.
14 «Дрэнна, дрэнна», кажа пакупнік; а як адыдзе - хваліцца.
15 Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд - вусны разумныя.
ВЫСЛОЎІ 20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)