Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 1:24-33 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 1:24-33 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

24 Я клікала, а вы не паслухаліся; я падавала руку маю, і ніхто не зважаў;
25 і вы адкінулі ўсе мае рады, і перасьцярогаў маіх не прынялі:
26 за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш страх;
27 калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.
28 Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую.
29 За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,
30 не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі перасьцярогамі маімі;
31 за тое няхай ядуць яны з плоду дарог сваіх і насычаюцца з парадаў сваіх.
32 Бо адступніцтва неразумных заб'е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.
33 А хто мяне слухае, будзе жыць у бясьпецы і спакойна, не баючыся ліха».
ВЫСЛОЎІ 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)