Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 19:2-7 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 19:2-7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Нядобра душы бязь ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі, спатыкаецца.
3 Неразумнасьць чалавека скрыўляе дарогу, а сэрца ягонае гневаецца на Госпада.
4 Багацьце памнажае сяброў, а беднага пакідае і сябар ягоны.
5 Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня, і хто гаворыць няпраўду, не ўратуецца.
6 Многія дагаджаюць заможным; і кожны - сябар чалавеку, які не шкадуе гасьцінцаў.
7 Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма.
ВЫСЛОЎІ 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)