Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 15:19-23 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 15:19-23 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 Дарога ў гультая - як цярновы пляцень, а дарога ў праведных гладкая.
20 Мудры сын радуе бацьку, а неразумны чалавек пагарджае маці сваёю.
21 Дурнота - радасьць недавумку, а чалавек разумны ідзе простаю дарогаю.
22 Бяз рады задумы разладзяцца, а пры мностве радцаў яны спраўдзяцца.
23 Радасьць чалавеку ў адказе вуснаў ягоных, і як хораша слова ў свой час!
ВЫСЛОЎІ 15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)