Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 14:29-34 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 14:29-34 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

29 У цярплівага чалавека багата розуму, а ў палкага многа дурасьці.
30 Ціхмянае сэрца - жыцьцё целу, а зайздрасьць - гнілізна касьцям.
31 Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму.
32 За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.
33 Мудрасьць у сэрцы ў разумнага, і сярод неразумных яна адкрываецца.
34 Праведнасьць узвышае народ, а беззаконьне - ганьба народаў.
ВЫСЛОЎІ 14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)