Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 13:14-20 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 13:14-20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 Навука ў мудрага - крыніца жыцьця, якая аддаляе ад сьмерці.
15 Добры розум дае зычлівасьць; а дарога бязбожных цьвёрдая.
16 Кожны разумны дзее зь веданьнем, а немысель выстаўляе на паказ дурасьць.
17 Неразумны пасол трапляе ў бяду, а верны пасланец - ратунак.
18 Галеча і ганьба таму, хто пагарджае навукай; а хто трымаецца настаўленьня, пашанаваны будзе.
19 Жаданьне, якое споўнілася, - прыемнае душы; агідна неразумнаму ўхіляцца ад зла.
20 Хто сябруе з мудрым, будзе мудры; а хто сябруе зь неразумнымі, разбэсьціцца.
ВЫСЛОЎІ 13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)