Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 87

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Песьня. Псальма. Сыноў Карэевых. Кіроўцу хору на Махалат, для сьпяваньня. Вучэньне Этана Эзрахіта.
2Госпадзе, Божа ратунку майго! удзень лямантую і ўначы прад Табою.
3Хай дойдзе малітва мая прад аблічча Тваё; нахілі вуха Тваё да маленьня майго.
4Бо душа мая насыцілася немарасьцямі, і жыцьцё маё наблізілася да апраметнай.
5Я дараўнаўся да тых, што ў магілу сыходзяць; я стаў, як чалавек бязь сілы,
6паміж мёртвымі кінуты, - як забітыя, што ляжаць у магіле, пра якіх Ты больш не ўспамінаеш і якія ад рукі Тваёй адкінутыя.
7Ты паклаў мяне ў дол апраметны, у морак, у бездань.
8Легла на мяне лютасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі Ты пабіў мяне.
9Ты адвёў ад мяне знаёмых маіх, зрабіў мяне агідным для іх; я ўвязьнены і не магу выйсьці.
10Вока маё ад гароты стамілася; цэлы дзень я клікаў Цябе, Госпадзе; працягваў рукі свае да Цябе.
11Хіба над мёртвымі ўчыніш Ты цуд? Хіба мёртвыя ўстануць і будуць славіць Цябе?
12Альбо ў магіле будзе абвяшчацца ласка Твая, і праўда Твая - у месцы тленьня?
13Хіба ж у мораку спазнаюцца дзівосы Твае, і ў зямлі забыцьця - праўда Твая?
14але я Цябе, Госпадзе, клічу, і рана раніцай малітва мая сустракае Цябе.
15Навошта, Госпадзе, адкідаеш душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?
16Я няшчасны і парахнею зь дзяцінства; нясу жахі Твае, і зьнемагаю.
17Над мною прайшла лютасьць Твая; страхоцьці Твае зламалі мяне,
18кожны дзень абступаюць мяне, як вада: аблягаюць мяне ўсе разам.

19Ты аддаліў ад мяне сябра і блізкага; знаёмых маіх ня відаць.