Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 86

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.
2Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.
3Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
4Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, - скажуць: «такі-а-такі нарадзіўся там».
5А пра Сіён казаць будуць: «такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».
6Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».
7І ўсе, хто сьпявае і грае, - усе крыніцы мае ў табе.