Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 150

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Алілуя. Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.
2Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
3Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
4Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
5Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
6Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.