Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР

ПСАЛТЫР 15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Залатая песьня Давідава. Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.
2Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.
3Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх - да іх уся зычлівасьць мая.
4Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
5Гасподзь - частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.
6Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.
7Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.
8Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.
9Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;
10бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.
11Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.