Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСАІ - ІСАІ 10

ІСАІ 10:1-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Гора тым, якія ставяць несправядлівыя законы і пішуць жорсткія пастановы,
2каб адхіліць бедных ад правасудзьдзя і пазбавіць правоў маламоцных з народу Майго, каб удоваў зрабіць здабычаю сваёю і абрабаваць сіротаў.
3І што вы будзеце рабіць у дзень пакараньня, калі прыйдзе пагібель здалёку? Да каго ўцечаце па дапамогу? і дзе пакінеце багацьце вашае?
4Безь Мяне сагнуцца сярод вязьняў і ўпадуць сярод забітых. Пры ўсім гэтым не адкасьнецца гнеў Ягоны, і рука Яго яшчэ прасьцёртая.
5О, Асур, жазло гневу Майго! і біч у руцэ ў яго - Маё абурэньне!
6Я пашлю яго супроць народу бязбожнага і супроць народу гневу Майго, загадаю яму - абабраць рабункам і ўзяць здабычу, і таптаць яго, як бруд на вуліцах.
7Але ён ня так падумае, і ня так намысьліць сэрца ягонае: у яго будзе на сэрцы - спустошыць і вынішчыць нямала народаў.
8Бо ён скажа: «ці ня ўсе цары князі мае?»

Read ІСАІ 10ІСАІ 10
Compare ІСАІ 10:1-8ІСАІ 10:1-8