Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 7

ЯНА 7:3-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3Тады браты Ягоныя сказалі Яму: выйдзі адгэтуль і йдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі дзеі, што Ты ўчыняеш;
4бо ніхто ня робіць чаго-небудзь употай, і стараецца сам быць вядомым; калі Ты чыніш такія дзеі, дык яві Сябе сьвету.
5Бо і браты Ягоныя ня верылі ў Яго.
6На гэта Ісус ім сказаў: Мой час яшчэ не настаў, а вам заўсёды час;
7Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што дзеі ягоныя ліхія;
8вы ідзеце на сьвята гэтае, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ не настаў.
9Гэта сказаўшы ім, застаўся ў Галілеі.
10Але як прыйшлі браты Ягоныя, тады і Ён прыйшоў на сьвята, не адкрыта, а як бы таемна.
11А Юдэі шукалі яго на сьвяце і казалі: дзе Ён?
12І многа было гаманы пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: не, Ён зводзіць людзей.
13Аднак ніхто не гаварыў пра Яго адкрыта, баючыся Юдэяў.
14Але ўжо а палавіне сьвята ўвайшоў Ісус у храм і вучыў.
15І дзівавалі Юдэі, кажучы: як Ён ведае Пісаньні, ня вучыўшыся?
16Ісус, адказваючы ім, сказаў: Маё вучэньне - не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;
17хто хоча чыніць волю Ягоную, той даведаецца пра гэтае вучэньне, ці ад Бога яно, ці я Сам ад Сябе кажу;
18хто гаворыць сам ад сябе, шукае славы сабе; а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той сапраўдны, і няма няпраўды ў Ім.
19Ці ня даў вам Майсей закона? і ніхто з вас ня жыве паводле закона. Завошта ж намышляеце забіць Мяне?

Read ЯНА 7ЯНА 7
Compare ЯНА 7:3-19ЯНА 7:3-19