Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 6

ЯНА 6:34-67

Help us?
Click on verse(s) to share them!
34На гэта сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсёды такі хлеб.
35А Ісус сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцьця; хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня спрагнецца ніколі;
36але Я сказаў вам, што вы і бачылі Мяне, і ня верыце.
37Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе; і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч;
38бо Я сыйшоў зь нябёсаў не на тое, каб чыніць волю Маю, а волю Айца, Які паслаў Мяне;
39а воля Айца Майго, Які паслаў Мяне, ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне даў, анічога не загубіць, а ўсё тое ўваскрэсіць у апошні дзень;
40воля Таго, Хто паслаў Мяне, ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае; і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень.
41Абурыліся на Яго Юдэі за тое, што Ён сказаў: Я ёсьць хлеб, які сыйшоў зь нябёсаў, -
42і казалі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, Чыйго бацьку і маці мы ведаем; як жа Ён кажа: Я сыйшоў зь нябёсаў?
43Ісус сказаў ім у адказ: не абурайцеся між сабою:
44ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі не прывядзе яго Айцец, Які паслаў Мяне; і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень.
45У прарокаў напісана: «і будуць усе навучаны Богам; кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне».
46Гэта ня тое, каб хто бачыў Айца, апрача Таго, Хто ёсьць ад Бога: Ён бачыў Айца.
47Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.
48Я ёсьць хлеб жыцьця:
49бацькі вашыя елі манну ў пустыні і памерлі;
50а хлеб, што сыходзіць зь нябёсаў, такі, што той, хто есьць яго, не памрэ;
51Я - хлеб жывы, што сыйшоў зь нябёсаў: хто есьць хлеб гэты, будзе жыць вечна; а хлеб, які Я дам, ёсьць Плоць Мая, якую Я аддам за жыцьцё сьвету.
52Тады Юдэі пачалі спрачацца паміж сабою, кажучы: як Ён можа даць нам есьці Плоць Сваю?
53А Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: калі ня будзеце есьці Плоці Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, ня мецьмеце ў сабе жыцьця:
54Хто есьць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, мбе жыцьцё вечнае, і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень;
55бо Плоць мая сапраўды ёсьць ежа, і Кроў мая сапраўды ёсьць пітво;
56хто есьць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, застаецца ўва Мне, і Я ў ім;
57як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есьць Мяне, жыць будзе Мною;
58гэта той хлеб, што сыйшоў зь нябёсаў; ня так, як бацькі вашыя елі манну і памерлі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна.
59Гэта казаў Ён у сынагозе, навучаючы ў Капернауме.
60Многія вучні Ягоныя, чуючы гэта, казалі: якія дзіўныя словы! Хто можа такое слухаць?
61Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць на тое, сказаў ім: ці гэта спакушае вас?
62што ж будзе, калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды, дзе быў раней?
63дух творыць жыцьцё, плоць ня творыць нічога; словы, якія кажу Я вам, - гэта дух і жыцьцё;
64Але ёсьць сярод вас некаторыя, што ня вераць. Бо Ісус ад пачатку ведаў, хто ёсьць нявернікі, і хто выдасьць Яго.
65І сказаў: на тое якраз і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі гэта ня дадзена будзе ад Айца Майго.
66З гэтага часу многія вучні Ягоныя адыйшлі ад Яго і ўжо не хадзілі зь Ім.
67Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьці?

Read ЯНА 6ЯНА 6
Compare ЯНА 6:34-67ЯНА 6:34-67