7Хворы адказваў Яму: так, Госпадзе; але ня маю чалавека, які апусьціў бы мяне ў купальню, калі парушыцца вада; калі ж я прыходжу, нехта іншы ўжо ўваходзіць раней за мяне.
8Ісус кажа яму: устань, вазьмі пасьцель тваю і хадзі.
9І той адразу выздаравеў, і ўзяў пасьцель сваю, і пайшоў. Было ж гэта ў дзень суботні.
10Пасьля Юдэі казалі ацалёнаму: сёньня субота; не павінен ты браць пасьцель.