Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 3

ЯНА 3:2-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: Равьві! мы ведаем, што Ты - Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога; бо такіх цудаў, якія Ты творыш, ніхто ня можа тварыць, калі ня будзе зь ім Бога.
3Ісус сказаў яму ў адказ: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца згары, ня можа ўбачыць Царства Божага.
4Мікадым кажа Яму: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? няўжо ён можа другі раз увайсьці ў лона маці сваёй і нарадзіцца?
5Ісус адказваў: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца ад вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае:
6народжанае ад плоці ёсьць плоць, а народжанае ад Духа ёсьць дух.
7Ня зьдзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба вам нарадзіцца згары.
8Дух дыхае, дзе хоча, і голас ягоны чуеш, а ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды сыходзіць: так бывае з кожным, народжаным ад Духа.
9Мікадым сказаў Яму ў адказ: як гэта можа быць?
10Ісус адказваў і сказаў яму: ты - настаўнік Ізраілеў, і няўжо гэтага ня ведаеш?
11Праўду, праўду кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, а вы сьведчаньня нашага ня прыймаеце;
12Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы ня верыце, - як паверыце, калі буду казаць вам пра нябеснае?

Read ЯНА 3ЯНА 3
Compare ЯНА 3:2-12ЯНА 3:2-12