Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 3

ЯНА 3:12-18

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы ня верыце, - як паверыце, калі буду казаць вам пра нябеснае?
13Ніхто ня ўзыходзіў на неба, адзін толькі Сын Чалавечы, Які сыйшоў зь нябёсаў, сутны на нябёсах;
14і як Майсей падняў зьмяю ў пустыні, так мае быць падняты Сын Чалавечы,
15каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.
16Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.
17Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, а каб сьвет уратаваны быў празь Яго.
18Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.

Read ЯНА 3ЯНА 3
Compare ЯНА 3:12-18ЯНА 3:12-18