Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 1

ЯНА 1:6-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Ян;
7Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе ўверавалі празь Яго;
8ён ня быў сьвятло, а быў пасланы, каб сьведчыць пра Сьвятло.
9Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет.
10У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў;
11прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі;
12а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі,
13якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа, а ад Бога нарадзіліся.
14І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.
15Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікаючы кажа: Гэта быў Той, пра Якога я сказаў, што Той, Хто ідзе за мною, апярэдзіў мяне, бо быў раней за мяне.
16І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты;
17бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.

Read ЯНА 1ЯНА 1
Compare ЯНА 1:6-17ЯНА 1:6-17