Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 11

ЯНА 11:6-49

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Калі ж пачуў, што ён хворы, прабыў два дні на тым месцы, дзе быў.
7Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем зноў у Юдэю.
8Вучні сказалі Яму: Равьві! ці даўно Юдэі намышлялі пабіць Цябе камянямі, і Ты зноў ідзеш туды?
9Ісус адказваў: ці не дванаццаць гадзін у дні? хто ходзіць удзень, той не спатыкаецца, бо ён бачыць сьвятло сьвету гэтага;
10а хто ходзіць поначы, спатыкаецца, бо няма сьвятла зь ім.
11Сказаўшы гэта, кажа ім потым: Лазар, сябра наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
12Вучні Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, дык выздаравее.
13Ісус казаў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сон звычайны.
14Тады Ісус сказаў ім адкрыта: Лазар памёр;
15і радуюся за вас, што Мяне ня было там, каб цяпер уверавалі; але пойдзем да яго.
16Тады Тамаш, інакш называны Блізьнюк, сказаў вучням: пойдзем і мы памрэм зь ім.
17Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
18А Віфанія была непадалёк ад Ерусаліма, стадыяў за пятнаццаць,
19і многія Юдэі прыйшлі да Марфы і Марыі - суцешыць іх у смутку па браце іхнім.
20Марфа, пачуўшы, што ідзе Ісус, пайшла насустрач Яму; а Марыя сядзела дома.
21Тады Марфа сказала Ісусу: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой;
22але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24Марфа сказала Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрэсеньні, у апошні дзень.
25Ісус сказаў ёй: Я - уваскрэсеньне і жыцьцё; хто верыць у Мяне, калі і памрэ, - ажыве;
26і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі. Ці верыш у гэта?
27Яна кажа Яму: веру, Госпадзе! я веру, што Ты Хрыстос Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет.
28Сказаўшы гэта, пайшла і паклікала ўпотай Марыю, сястру сваю, кажучы: Настаўнік тут і кліча цябе.
29Яна, як толькі пачула, пасьпешліва ўстала і пайшла да Яго.
30Ісус яшчэ не ўваходзіў у селішча, але быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.
31Юдэі, якія былі зь ёю ў доме і суцяшалі яе, убачыўшы, што Марыя пасьпешліва ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, думаючы, што яна пайшла да магілы - плакаць там.
32А Марыя, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус, і ўгледзеўшы Яго, упала да ног Ягоных і сказала Яму: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
33Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся,
34і сказаў: дзе вы паклалі яго? Кажуць Яму: Госпадзе! ідзі і паглядзі.
35Ісус заплакаў сьлязьмі.
36Тады Юдэі казалі: глядзі, як Ён любіў яго!
37А некаторыя зь іх сказалі: хіба ня мог Гэты, Які адамкнуў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?
38А Ісус, зноў смуткуючы ўнутрана, прыходзіць да магілы. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.
39Ісус кажа: адымеце камень. Сястра памерлага, Марфа, кажа Яму: Госпадзе! ужо сьмярдзіць; бо чатыры дні, як ён у магіле.
40Ісус кажа ёй: ці не сказаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую?
41І вось аднялі камень ад пячоры, дзе ляжаў памерлы. А Ісус узьвёў вочы да неба і сказаў: Войча! дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне;
42Я і ведаў, што Ты заўсёды пачуеш Мяне; але сказаў гэта людзям, што стаяць тут, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне.
43Сказаўшы гэта, Ён усклікнуў моцным голасам: Лазар! выходзь.
44І выйшаў памерлы, абвіты па руках і нагах пахавальным палатном, і твар у яго абвязаны быў хусткай. Ісус кажа ім: разьвяжэце яго, хай ідзе.
45Тады многія Юдэі, што прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўтварыў Ісус, уверавалі ў Яго;
46а некаторыя зь іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.
47Тады першасьвятары і фарысэі сабралі нараду і казалі: што нам рабіць? Гэты Чалавек многа цудаў творыць:
48калі пакінем Яго так, дык усе ўверуюць у Яго, - і прыйдуць Рымляне і забяруць і месца наша і народ.
49А адзін зь іх, нехта Каяфа, які быў на той год першасьвятаром, сказаў ім: вы нічога ня ведаеце;

Read ЯНА 11ЯНА 11
Compare ЯНА 11:6-49ЯНА 11:6-49