Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 10

ЯНА 10:25-40

Help us?
Click on verse(s) to share them!
25Ісус адказваў ім: Я сказаў вам, і ня верыце; дзеі, якія твару Я ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне;
26але вы ня верыце, бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;
27авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,
28і Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць вавек, і ніхто ня вырве іх з рукі Мае;
29Айцец Мой, Які даў Мне іх, найбольшы за ўсіх, і ніхто ня можа адабраць іх з рукі Айца Майго:
30Я і Айцец - адно.
31Тут зноў Юдэі схапілі камяні, каб пабіць Яго.
32Ісус адказваў ім: многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго; за які зь іх вы хочаце пабіць Мяне камянямі?
33Юдэі сказалі Яму ў адказ: не за добры ўчынак хочам пабіць камянямі Цябе, а за блюзьнерства і за тое, што Ты, чалавек, робіш Сябе Богам.
34Ісус адказваў ім: ці ж не напісана ў законе вашым: «Я сказаў: вы багі»?
35Калі Ён назваў багамі тых, каму было слова Божае, і ня можа парушыцца Пісаньне, -
36ці Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце «блюзьнерыш», бо Я сказаў: Я Сын Божы?
37калі Я не твару дзеяў Айца Майго, ня верце Мне;
38а калі твару, дык калі ня верыце Мне, верце ўчынкам Маім, каб даведацца і паверыць, што Айцец ува Мне і Я ў Ім.
39Тады зноў намышлялі схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рук іхніх,
40і пайшоў зноў за Ярдан, на тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.

Read ЯНА 10ЯНА 10
Compare ЯНА 10:25-40ЯНА 10:25-40