Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 7

ЭКЛЕЗІЯСТА 7:3-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3Смутак лепшы за сьмех; бо пры скрусе аблічча сэрца робіцца лепшым.
4Сэрцы мудрых - у доме плачу а сэрцы бязглуздых - у доме вясёлым.
5Лепей слухаць дакоры ад мудрага, чым слухаць пахвалы ад неразумных;
6бо сьмех неразумных ёсьць тое, што й трэск сухога ядлоўцу пад горшчыкам. І гэта - марнасьць!
7Уціскаючы іншых, разумны дурнее, і хабар сэрца псуе.
8Канец працы лепшы за пачатак яе; цярплівы лепшы за пыхлівага.
9Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых.
10Не кажы: «чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?» - не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта.
11Добрая мудрасьць - як і добрая спадчына, асабліва ж бо тым, што сонца бачаць:
12бо пад шатамі мудрасьці, як пад шатамі срэбра; а перавага пазнаньня ў тым, што мудрасьць жыцьцё зьберагае таму, хто яе мае.
13Прыгледзься да дзеяў Божых: хто можа выправіць тое, што Ён зрабіў крывым.
14У добрыя дні карыстайся з дабротаў, а ў ліхія дні разважай: і тое і іншае стварыў Бог, каб ня мог чалавек нічога сказаць пасьля сябе.
15Нагледзеўся я ў дні марноты сваёй усялякага ўдосыць: справядлівы гіне ў сваёй справядлівасьці; бязбожны доўга жыве ў бязбожнасьці сваёй.
16Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе?
17Не ўпадай у грахі і ня будзь шалёны; навошта табе паміраць заўчасна?
18Добра, калі трымацьмешся толькі аднога і не адымеш рукі ад другога; бо хто богабаязны, той пазьбегне ўсяго благога.
19Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.
20Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў;

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 7ЭКЛЕЗІЯСТА 7
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 7:3-20ЭКЛЕЗІЯСТА 7:3-20