Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 5

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:6-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Бо ў мроіве сноў, як і ў мроіве слоў - марнасьці шмат; а ты бойся Бога.
7Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы;
8а найвышэйшасьць краіны ёсьць цар, які дбае за ўсю краіну.
9Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любіць багацьце, ня мае карысьці зь яго. І гэта - марнасьць!
10Калі множыцца маёмасьць, множацца і тыя, што яго спажываюць; і якая карысьць яго ўласьнікам: хіба толькі сваімі вачмі сузіраць?
11Салодкі сон у таго, хто працуе, ці мала ён есьць, а ці многа; а сытасьць багатаму спаць не дае.
12Ёсьць нядоля балючая, якую я пад сонцам бачыў: багацьце, якое ўласьнік пільнуе на шкоду сабе.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 5ЭКЛЕЗІЯСТА 5
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 5:6-12ЭКЛЕЗІЯСТА 5:6-12