Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 11

РЫМЛЯНАЎ 11:25-32

Help us?
Click on verse(s) to share them!
25Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі,
26і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: «прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава;
27і гэта запавет ім ад Мяне, калі здыму зь іх грахі іхнія».
28Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў;
29бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга.
30Як і вы колісь былі нслухі ў Бога, а цяпер памілаваныя, празь непаслушэнства іхняе, -
31так і яны цяпер неслухі на памілаваньне ваша, каб і самім быць памілаванымі.
32Бо ўсіх замкнуў Бог у непаслушэнства, каб усіх памілаваць.

Read РЫМЛЯНАЎ 11РЫМЛЯНАЎ 11
Compare РЫМЛЯНАЎ 11:25-32РЫМЛЯНАЎ 11:25-32