Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 96

ПСАЛТЫР 96:1-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
2Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд - аснова трона Ягонага.
3Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
4Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
5Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
6Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
7Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
8Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
9бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.

Read ПСАЛТЫР 96ПСАЛТЫР 96
Compare ПСАЛТЫР 96:1-9ПСАЛТЫР 96:1-9