Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 68

ПСАЛТЫР 68:19-33

Help us?
Click on verse(s) to share them!
19Наблізься да душы маёй, вызваль яе; дзеля ворагаў маіх уратуй мяне.
20Ты ведаеш паганьбеньне маё, сорам мой і агуду маю; ворагі мае ўсе прад Табою.
21Маё сэрца зламала агуда, і я зьнямогся; чакаў спагады, але няма яе - і спагадцаў, ды не знаходжу.
22І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне.
23Няхай стане трапеза іхняя сеткаю ім, і мірнае застольле іхняе - пасткаю;
24няхай запамрочацца іхнія вочы, каб ім ня бачыць, і сьцёгны расслабі ім назаўсёды;
25вылі на іх лютасьць Тваю, і полымя гневу Твайго хай абдыме іх;
26селішча іхняе няхай запусьцее, і ў палатках іхніх хай ніхто ня жыве,
27бо, каго Ты забіў, яны яшчэ перасьледуюць, і пакуты Табою параненых памнажаюць.
28Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю;
29няхай скрэсьлены будуць з кнігі жывых, і хай ня будуць запісаны з праведнымі.
30А я бедны і пакутую; дапамога Твая, Божа, хай адродзіць мяне.
31Я буду славіць імя Бога майго ў песьні, буду ўзьвялічваць яго праслаўленьнем,
32і будзе гэта даспадобы Госпаду болей, чым вол, чым цяля з рагамі і з капытамі.
33Угледзяць гэта спрагненыя, і зарадуюцца. І ажыве сэрца ваша, богашукальнікі;

Read ПСАЛТЫР 68ПСАЛТЫР 68
Compare ПСАЛТЫР 68:19-33ПСАЛТЫР 68:19-33