Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 68

ПСАЛТЫР 68:1-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На шошаніме. Псальма Давідава.
2Ратуй мяне, Божа; бо воды дайшлі да душы маёй.
3Я заграз у глыбокай багне, і няма на чым стаць; увайшоў у глыбіні водаў, і хуткая плынь іх панесла мяне.
4Я зьнямог ад крыку; засьмягла горла маё; стаміліся вочы мае, выглядаючы Бога майго.
5Тых, што ненавідзяць мяне бязь віны, болей, чым валос на маёй галаве: ворагі мае, што бязьвінна мяне перасьледуюць, набраліся сілы; чаго я не адбіраў, тое мушу аддаць.
6Божа! Ты ведаеш дурасьць маю, і грахі мае ад цябе не схаваны.
7Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, Божа сілы. Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраілеў;
8бо дзеля Цябе я цярплю зьнявагу, і ганьбаю пакрываюць аблічча маё.
9Счужынеў я братам маім, чужынцам зрабіўся сынам маці маёй,
10бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне,

Read ПСАЛТЫР 68ПСАЛТЫР 68
Compare ПСАЛТЫР 68:1-10ПСАЛТЫР 68:1-10