Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 58

ПСАЛТЫР 58:4-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4бо вось, яны цікуюць за душою маёю; на мяне зьбіраюцца дужыя, не за правіну маю і не за грэх мой, Госпадзе;
5бязь віны маёй зьбягаюцца і зброю рыхтуюць; паўстань мне на дапамогу, і паглядзі.
6Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў:
7увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць:
8вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах - мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?».
9Але Ты, Госпадзе, зь іх пасьмяешся; Ты пасароміш усе народы.
10Сіла - у іх, але я да Цябе іду, бо Бог - мой заступнік.
11Бог мой, Які любіць мяне, папярэдзіць мяне; Бог дасьць мне глядзець на ворагаў маіх.

Read ПСАЛТЫР 58ПСАЛТЫР 58
Compare ПСАЛТЫР 58:4-11ПСАЛТЫР 58:4-11