Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 58

ПСАЛТЫР 58:1-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі Саўл паслаў пільнаваць дом ягоны, каб забіць яго.
2Вызваль мяне ад маіх ворагаў, Божа мой! абарані мяне ад тых, што на мяне паўстаюць,
3вызваль мяне ад злачынцаў; уратуй ад крыважэрных,
4бо вось, яны цікуюць за душою маёю; на мяне зьбіраюцца дужыя, не за правіну маю і не за грэх мой, Госпадзе;
5бязь віны маёй зьбягаюцца і зброю рыхтуюць; паўстань мне на дапамогу, і паглядзі.
6Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў:
7увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць:
8вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах - мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?».

Read ПСАЛТЫР 58ПСАЛТЫР 58
Compare ПСАЛТЫР 58:1-8ПСАЛТЫР 58:1-8