Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 45

ПСАЛТЫР 45:2-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
3Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
4Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
5Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
6Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
7Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.

Read ПСАЛТЫР 45ПСАЛТЫР 45
Compare ПСАЛТЫР 45:2-7ПСАЛТЫР 45:2-7