Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 41

ПСАЛТЫР 41:1-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. Вучэньне. Сыноў Карэевых.
2Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа!
3Душа мая прагне Бога моцнага і жывога: калі я прыйду і зьяўлюся прад аблічча Божае!
4Сьлёзы мае былі мне хлебам удзень і ўначы, калі мне казалі штодзень: дзе твой Бог?
5Калі ўспамінаю пра гэта, душу маю выліваю, бо хадзіў я з мноствам людзей; уступаў зь імі ў храм Божы з голасам радасьці і падзякі натоўпу сьвяточнага.
6Чаго ты падупадаеш, душа мая, чаго непакоішся? Май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго.
7Падупадае ўва мне душа мая, бо я пра Цябе ўспамінаю зь зямлі Ярданскай, зь Ярмона, з гары Цаар.
8Бездань прорву заклікае голасам вадаспадаў Тваіх; усе воды Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною.

Read ПСАЛТЫР 41ПСАЛТЫР 41
Compare ПСАЛТЫР 41:1-8ПСАЛТЫР 41:1-8