Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 38

ПСАЛТЫР 38:2-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.
3Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,
4запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь; я пачаў гаварыць языком маім;
5скажы мне, Госпадзе, пра канец мой і лік дзён маіх, які ён, каб я ведаў, які мой век.
6Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой - як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць - кожны жывы чалавек.
7Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.
8І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
9Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.
10Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.
11Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.
12Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек - марны.

Read ПСАЛТЫР 38ПСАЛТЫР 38
Compare ПСАЛТЫР 38:2-12ПСАЛТЫР 38:2-12