Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 37

ПСАЛТЫР 37:1-13

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма Давідава. На ўспамін пра суботу.
2Госпадзе! ня выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не карай мяне ў гневе Тваім,
3бо стрэлы Твае ўпіліся ў мяне і рука Твая мяне ацяжае.
4Няма цэлага месца на целе маім ад гневу Твайго; няма спакою ў костках маіх ад грахоў маіх,
5бо злачынствы мае вышэй галавы, як вялікі цяжар, зьнясілілі мяне,
6сьмярдзяць, гнаяцца раны мае ад безгалоўя майго.
7Я сагнуты і панураны ўвесь, цэлы дзень бядуючы хаджу;
8бо сьцёгны мае паліць вагонь, і няма цэлага месца ў целе маім.
9Я змогся і зьнясіліўся цяжка; крычу ад пакуты сэрца майго.
10Госпадзе! прад Табою ўсе жаданьні мае, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае.
11Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх - і таго няма ў мяне.
12Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць.
13Цянёты паставілі тыя, хто пільнуе душу маю, і хто прагне мне ліха, пра пагібель маю гавораць, і намышляюць штодзень мне благое;

Read ПСАЛТЫР 37ПСАЛТЫР 37
Compare ПСАЛТЫР 37:1-13ПСАЛТЫР 37:1-13