Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 35

ПСАЛТЫР 35:1-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.
2Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
3бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;
4словы з вуснаў ягоных - няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.
5Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
6Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
7Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
8Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
9наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,

Read ПСАЛТЫР 35ПСАЛТЫР 35
Compare ПСАЛТЫР 35:1-9ПСАЛТЫР 35:1-9