Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 143

ПСАЛТЫР 143:3-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш?
4Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы.
5Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;
6блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.
7Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,
8чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны.
9Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,

Read ПСАЛТЫР 143ПСАЛТЫР 143
Compare ПСАЛТЫР 143:3-9ПСАЛТЫР 143:3-9