Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 142

ПСАЛТЫР 142:1-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Псальма Давіда, калі яго перасьледаваў сын ягоны Авэсалом. Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй
2і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы.
3Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых,
4і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё.
5Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх,
6працягваю да Цябе рукі мае; душа мая - да Цябе, як перасохлая зямля.
7Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць.

Read ПСАЛТЫР 142ПСАЛТЫР 142
Compare ПСАЛТЫР 142:1-7ПСАЛТЫР 142:1-7