Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПЕСЬНЯ - ПЕСЬНЯ 4

ПЕСЬНЯ 4:2-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2твае зубы - як стрыжаныя авечкі, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай;
3як чырвоная стужка - губы твае, і любасныя твае вусны; як палавінкі граната - шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі;
4як Давідава вежа - шыя твая, узьнесеная ўгору, тысячай шчытоў увешаная, - а ўсе шчыты - дужых.
5Грудзі твае - як двайняткі юнае сарны, пасуцца яны між лілеямі.
6Пакуль не астыў яшчэ дзень, не паслаліся цені, я ўзыду на пагорак міравы, на гару фіміямную.
7Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы!
8Са мною зь Лівана, нявеста, са мною зь Лівана прыйдзі! Зірні зь вяршыні Аманы, зь вяршыні Сэніра, з Хэрмона, ад ільвіных пячораў і з барсавых гор!
9Паланіла ты сэрца маё, сястрыца, нявеста, паланіла ж ты сэрца маё адным паглядам вачэй, пацеркамі аднымі на шыйцы тваёй.
10Якія пяшчотныя ласкі твае, сястрыца, нявеста, о, як намнога ласкі твае лепшыя за віно, і водар мазяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы!
11Сотавы мёд цякучы - губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана.

Read ПЕСЬНЯ 4ПЕСЬНЯ 4
Compare ПЕСЬНЯ 4:2-11ПЕСЬНЯ 4:2-11